
Безумоўна, наша дзяржава – адна з самых прыгожых, унікальных і натхняльных мясцін ва ўсім свеце. А Навагрудак і Навагрудскі раён – яшчэ і куток з цікавай гісторыяй.
Непадалёку ад горада знаходзіцца Лаўрышаўскі Свята – Елісееўскі мужчынскі манастыр. Адноўлены на 7 гектарах манастырскі комплекс на самай справе ўнікальны, грандыёзны. Згодна з праектам адраджэння манастыра, уздоўж Алеі Праваслаўных Святых будуць размяшчацца 33 капліцы. У кожнай з іх будуць знаходзіцца святыні і мошчы, якія адносяцца да сусветнага праваслаўя.
Навучэнцы каледжа разам з выкладчыкамі і выхавацелем Астроўскай С.М. наведалі Лаўрышаўскі Свята – Елісееўскі мужчынскі манастыр у рамках рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся”, якая праходзіць у Беларусі з 3 па 9 чэрвеня. Сказаць, што вандроўцы былі ўражаны, – гэта не сказаць нічога! Велічнасць будынкаў, магутнасць дрэў, бесперапынны шчэбет птушак, перазвон званоў – гэта тое, ад чаго захоплівае дух і запавольваецца дыханне.
Лаўрышаўскі Свята – Елісееўскі мужчынскі манастыр – месца сілы, месца натхнення, святое месца.
