
28 мая навучэнцы груп УП-1 (куратар Браніцкая М.К.) і БД-2 (куратар Амельяновіч А.М.) прынялі ўдзел у акцыі “Гваздзік Перамогі”, якая прысвечана Году сям’і ў Расіі і Году якасці ў Беларусі. Юнакі і дзяўчаты пісалі міжнародны дыктант, прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Гэтая адукацыйная акцыя дазволіла кожнаму праверыць свае веды і абудзіць цікавасць да павышэння граматнасці.
“Гваздзік Перамогі” — гэта не проста дыктант, гэта сімвал памяці і павагі да гісторыі, які будзе жыць у сэрцах усіх удзельнікаў гэтай падзеі.
