
16 красавіка навучэнцы групы УП-1 (куратар Браніцкая М.К.) наведалі ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”, дзе сталі ўдзельнікамі квэст-праграмы “Нечаканая вандроўка па Беларусі”, прысвечанай Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных мясцін.
Навучэнцы ўзнавілі і паглыбілі свае веды пра значныя аб'екты спадчыны (помнікі археалогіі, архітэктуры і горадабудаўніцтва, гісторыі, мастацтва, нематэрыяльныя праявы творчасці чалавека (звычаі, традыцыі, абрады), якія знаходзяцца пад дзяржаўнай аховай і ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, і зрабілі яны гэта ў інтэрактыўнай форме: выконвалі розныя заданні на станцыях “Замкавая”, “Музычная”, “Геаграфічная”, “Літаратурная”. Вельмі зацікавіла юнакоў і дзяўчат выстава, прысвечаная знакамітым помнікам Беларусі, многія з якіх уключаны ў спіс Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны ЮНЕСКА.
Наша краіна мае найбагацейшую гісторыю, якая пакінула нам унікальную гістарычную і культурную спадчыну, і наш абавязак берагчы і захоўваць гэта багацце.
