
12 снежня група УП-1 (куратар Браніцкая М.К.) і 14 снежня група УП-22 (куратар Аліевіч В.М.) наведалі міні-музей «Страчаная спадчына», размешчаны ў ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”.
Увазе навучэнцаў былі прадстаўлены макеты вузкакалейкі Наваельня-Любча, палаца Храптовічаў у Шчорсах. Юнакі і дзяўчаты ўбачылі плошчу Навагрудка пачатку мінулага стагоддзя. Супрацоўнік бібліятэкі правяла захапляльнае падарожжа па Рынкавай плошчы нашага горада. Яна расказала і паказала на макетах, дзе былі банкі, гасцініцы, гандлёвыя галерэі, крамы, яўрэйскі раён. Тут жа можна было палюбавацца на калекцыю старадаўняга адзення і галаўных убораў, зрабіць рэтра-сэлфі.
За кароткі час навучэнцы даведаліся шмат новага і цікавага пра Навагрудак і прыйшлі да высновы: кожнаму важна ведаць гісторыю роднага краю і беражліва адносіцца да гісторыка-культурнай спадчыны свайго народа.
