
17 верасня ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Яно заснавана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206 і адзначаецца штогод.
Сапраўды, гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскай мірнай дамовы. Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН.
Напярэдадні Дня народнага адзінства група УП-1 (куратар Браніцкая М.К.) наведала ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка” і прыняла ўдзел у літаратурна-гістарычнай праграме “Беларусь – краіна адзінства”. Навучэнцы паглядзелі дакументальны фільм пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь, узгадалі неафіцыйныя сімвалы нашай краіны, па вершаваных радках вызначылі славутых людзей Беларусі. Цікавасць у юнакоў і дзяўчат выклікаў этнаграфічны куток, дзе па апісанні неабходна было пазнаць рэч з ужытку нашых продкаў. Без цяжкасцей справіліся навучэнцы і з геаграфічным заданнем. У завяршэнні інтэрактыўнай сустрэчы кожны з навучэнцаў прадоўжыў сказ “Беларусь у будучым …”
Бясспрэчна, адзінства беларускага народа — гэта аснова моцнай і незалежнай дзяржавы, дзякуючы чаму можна пераадолець любыя нягоды.
