
Калейдаскоп цікавых фактаў "Пісьменнасць, кнігадрукаванне, мова: гістарычны шлях".
11 верасня навучэнцы групы УП-21 (куратар Капытка Т.А.) наведалі Навагрудскую раённую бібліятэку і сталі ўдзельнікамі калейдаскопа цікавых фактаў "Пісьменнасць, кнігадрукаванне, мова: гістарычны шлях". Рабяты праверылі і паглыбілі свае веды ў віктарыне "Свята роднага слова і кнігі", а таксама пазнаёміліся з часопісам "Роднае слова". Выдатна справіліся навучэнкі з напісаннем буквіцы, і зрабілі яны гэта з дапамогай пёравай ручкі і чарніла. А самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі ад бібліятэкі.
