
22 сакавіка для групы БДп-1 (куратар Браніцкая М.К.) у Навагрудскім гісторыка-краязнаўчым музеі быў праведзены музейны ўрок “Вайна… Якая яна?”.
Навучэнцы наведалі залы, якія расказваюць аб трагічных старонках Вялікай Айчыннай вайны: “Навагрудскім катле” ў пачатку вайны, акупацыйным рэжыме, амаль поўным знішчэнні Навагрудскай яўрэйскай абшчыны, спаленых вёсках Навагрудчыны. Даведаліся хлопцы і дзяўчаты пра расстрэл 11 сясцёр-назаратанак, убачылі фотаздымкі герояў партызанскага руху і падпольшчыкаў.
Завяршыўся музейны ўрок праглядам мастацкага фільма Элема Клімава “Ідзі і глядзі”, знятага па кнізе Алеся Адамовіча “Хатынская аповесць”. Сюжэт заснаваны на рэальных падзеях генацыда беларускага народа. Кінастужка нікога не пакінула абыякавым: фільм жудасны, глядзець яго цяжка. “Ідзі і глядзі” — заклік ніколі не паўтараць вайны.
