
27 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Напярэдадні (26 студзеня) з нагоды гэтай сумнай даты ў Навагрудскай раённай бібліятэцы для студэнтаў нашага каледжа была арганізавана гістарычная студыя “Холокост. За гранью понимания” .
На спецыяльна падрыхтаванай да мерапрыемства кніжнай экспазіцыі была прадстаўлена вялікая колькасць мастацкіх кніг сусветнай і беларускай літаратуры, дакументальныя крыніцы і рознага кшталту альбомы. Напісанне гэтых твораў для іх аўтараў стала адказам на балючыя пытанні перажытага. Большасць з іх былі непасрэднымі сведкамі тых падзей. Асаблівую ўвагу прыцягвала кніга лаўрэата Нобелеўскай прэміі – пісьменніка Элі Візэля. Дарэчы, слова “Халакост” упершыню выкарыстаў менавіта ён. Дзякуючы ўсім гэтым крыніцам прысутным сталі вядомыя падрабязнасці перажытага ахвярамі Халакосту. Падчас мерапрыемства таксама дэманстраваліся відэаматэрыялы “Міжнародны дзень памяці Халакосту” і “Канцлагер Асвенцым. Нацысцкі лагер смерці”. А далей былі жахлівыя лічбы ахвяр і аповед пра экспазіцыю музея яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку. Зразумела, усё гэта сведчыла пра трагедыю яўрэйскага гета. Навучэнцы сталіўдзельнікамі відэавіктарыны “Памяці ахвярам Халакоста”. Прысутных яна пазнаёміла з помнікамі генацыду яўрэйскага насельніцтва, якія ёсць у ЗША, Венгрыі, Польшчы, Германіі, Беларусі, Латвіі, Ізраіле. Удзельнікам мерапрыемства трэба было вызначыць дакладнае месцазнаходжанне гэтых помнікаў. Галоўным акцэнтам мерапрыемства стаў напамін аб тым, што памяць аб Халакосце неабходна для таго, каб людзі не сталі ахвярамі, карнікаміі раўнадушнымі назіральнікамі( Баўэр).
