IWS.BY Уведомление о cookie

“ПАЭТ З СУЗОР’Я КУПАЛЫ І КОЛАСА”

“Паэт з сузор’я Купалы і Коласа” — пад такой назвай 19 верасня ў групе БДп-1 прайшло мерапрыемства, прысвечанае 110-годдзю з дня нараджэння Максіма Танка. Куратар групы Браніцкая М.К. нагадала ўдзельнікам літаратурнай гасцёўні жыццёвы  і творчы шлях беларускага паэта, вершы якога ўражваюць разнастайнасцю тэм, вобразаў, форм, творчым засваеннем нацыянальнай паэтычнай традыцыі і наватарствам.


Галоўная тэма, якая праходзіць праз усю творчасць Максіма Танка, — Радзіма ў самых розных яе праявах: гісторыя і яе адлюстраванне ў легендах і паданнях, праца, песні, мары народа, маляўнічая прырода, мілагучная родная мова. Навучэнцы зачыталі радкі яго вершаў “Ля старой хаціны”, “Дарога на Нарач”, “Прызнанне” і іншыя. З цікавасцю праглядзелі відэакліпы на вершы М.Танка: “Родная мова”, “Вецер з Радзімы”, “След бліскавіцы”. Увазе прысутных былі прадстаўлены паэтычныя зборнікі М.Танка. 

17 верасня 2022 года народнаму паэту Беларусі, грамадскаму дзеячу, акадэміку НАН Беларусі Максіму Танку спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння. Яго  творчасць аднолькава разумеюць усе, каму дарагія такія каштоўнасці, як Дабро, Праўда, Жыццё, Каханне, Мастацтва. Сонца яго паэзіі сагравае нас і сёння — усіх, каму дарагія спачуванне, ласка, шчырасць, хто не шукае для сябе палёгкі на доўгіх і кароткіх жыццёвых дарогах і верыць, што на свеце ёсць дабрыня, што галоўная служба мастацтва заключаецца ў тым, каб прайсці праз вернасць гэтай дабрыні і чалавечнасці.

Імя народнага паэта Беларусі Максіма Танка – адно з пазначаных залатымі літарамі ў гісторыі беларускага прыгожага пісьменства. 110-гадовы юбілей з дня нараджэння гэтага выдатнага пісьменніка і грамадскага дзеяча яшчэ больш падкрэслівае яго велічнасць.

previous arrow
next arrow
previous arrownext arrow
Slider


Поиск

Меню