
У верасні навучэнцы першага курса наведалі раённую бібліятэку, якая ладзіла інтэрактыўную праграму “Асветнікі з вялікай літары”. Падчас мерапрыемства яны пазнаёміліся з біяграфіяй самых галоўных асветнікаў у беларускай гісторыі, разгадалі крыжаванку, прынялі ўдзел у віктарыне “Беларуская кніга: ад Скарыны да сучаснасці”.
Фішкай праграмы стала знаёмства з любчанскім друкаром Пятром Бластусам Кмітай, які завітаў на мерапрыемства і расказаў пра сябе і сваю кнігавыдавецкую дзейнасць у Любчы, якая сёлета адзначае 410-годдзе з дня заснавання. Таксама першакурснікі папрактыкаваліся ў стараславянскім пісьме пёравымі ручкамі з дапамогай чарнілаў. Напрыканцы для навучэнцаў была праведзена экскурсія па бібліятэцы.
