IWS.BY Уведомление о cookie

ПРЫЗВАННЕ — ПІСАЦЬ

Група БДп-1 (куратар Браніцкая М.К.) наведала раённую бібліятэку, дзе ладзілася літаратурная гасцёўня “Прызванне — пісаць”, прысвечаная 85-годдзю беларускага пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча Мікалая Іванавіча Чаргінца. Навучэнцы пазнаёміліся з біяграфіяй літаратара, творчым і літаратурным шляхам юбіляра.


У гэтым годзе Мікалаю Чаргінцу было прысвоена ганаровае званне народнага пісьменніка Беларусі. Інтэрактыўнае заданне “Карагод народных” узнавіла веды юнакоў і дзяўчат  пра беларускіх пісьменнікаў. Эрудыцыя і інтуіцыя дапамаглі навучэнцам правільна суаднесці імёны народных пісьменнікаў з іх партрэтамі.

Кніжны агляд пазнаёміў з творамі Мікалая Іванавіча, якія з’яўляюцца аднымі з самых папулярных і чытаемых з беларускіх аўтараў.

Сусветна вядомы пісьменнік і лётчык Антуан дэ Сент-Экзюперы неяк заўважыў: «Быць чалавекам — гэта адчуваць сваю адказнасць». Тым больш правільнае гэтае сведчанне ў дачыненні да сапраўднага пісьменніка, чыёй творчасці адчуванне адказнасці перад часам і людзьмі надае той глыбінны сэнс, праяўленне якога магчыма толькі тады, калі з’яднаны талент, выразная гуманістычная і грамадзянская пазіцыя. Акурат гэтым і цікавы народны пісьменнік Беларусі Мікалай Чаргінец, у якога, праўда, слава не такая шырокая, як у Антуана дэ Сент-Экзюперы, але творцам многіх краін застаецца толькі пазайздросціць яго вядомасці.

За разнапланавыя дасягненні ў галіне культуры і навукі Мікалай Іванавіч занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса. Кембрыджскім бібліяграфічным цэнтрам за выдатны ўклад у міжнародныя адносіны яму прысвоена званне «Міжнародны прафесіянал 2005 года». У 2008 годзе Амерыканскі бібліяграфічны інстытут назваў яго «Чалавекам года». 

previous arrow
next arrow
previous arrownext arrow
Slider

Поиск

Меню