
21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы ў групе БД-1 (куратар Браніцкая М.К.) была праведзена інтэлектуальная гульня “Знаўцы роднага краю”.
Сто гадоў шукай другой красы,
А тым больш, што свет зусім не вузкі.
Ды калі ты не бязродны сын,
Гавары са мной па-беларуску.
Каманды “Крынічка” і “Зубры” знаходзілі адказы на пытанні па розных тэмах (беларуская літаратура, гісторыя, этнаграфія, геаграфія). Дзяўчаты з цікавасцю выконвалі заданні, бо была пастаўлена задача на каманднае першынство. Пасля сямі тураў гульні перамогу атрымала каманда “Крынічка”. Усе ўдзельнікі былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі.
