21 лютага ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень роднай мовы. Яго галоўная мэта - захаваць моўныя і культурныя разнастайнасці нацый. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнага народа.
З мэтай выхавання павагі і любові да беларускай мовы, прывіцця навучэнцам жадання размаўляць па-беларуску, выхавальнік Яфімава М.Т. правяла паседжанне аб'яднання «Спадчына» «Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў». Размова на ім ішла пра галоўнае: пра любоў да Радзімы, пра памяць і самабытнасць беларускага народа і яго мовы. Родная беларуская мова - гэта не проста словы. У ёй наша гісторыя і наша будучыня.
На пасяджэнні гучалі вершы, чыталіся выказванні беларускіх пісьменнікаў аб ролі роднай мовы, якія затым размясцілі на сценах лесвіцы, як напамін усім: «Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова» /Змітрок Бядуля/
