
21 верасня 2022 года выхавацель Груганава Наталля Генадзьеўна і навучэнцы, якія пражываюць у інтэрнаце №1, наведалі ўстанову культуры «Навагрудскі гісторыка-краязнаўчы музей».
Акунуцца ў мінулае і глыбей спазнаць гісторыю і культуру кожнай мясцовасці дапамагаюць краязнаўчыя музеі. Гэта тое месца, дзе можна пазнаёміцца з гісторыяй краю, даведацца пра славутасці, звычаі і побыт, убачыць цікавыя і дзіўныя рэчы, даведацца пра выдатных людзей. Навучэнцаў зацікавілі экспанаты, пачынаючы ад прылад працы і заканчваючы самымі выдатнымі людзьмі Навагрудчыны. Пасля наведвання музея хлопцы і дзяўчаты зразумелі, што гісторыя кожнага краю важная, а памяць пра яе каштоўная.
Беларусь багатая сваёй найцікавейшай гісторыяй і ўнікальнай культурай, цудоўнымі гарадамі і мястэчкамі. Кожны куточак сваёй краіны беларусы любяць і шануюць, як родны дом.
