
21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
У гэты дзень навучэнцы нашага каледжа сталі ўдзельнікамі літаратурна-музычнай кампазіцыі “Родная мова — тое, што нас яднае”, прынялі ўдзел у акцыі “Мае любімые беларускія словы”. Для таго каб пашырыць веды пра багацце роднай беларускай мовы, глядзелі ролікі пра мову і слухалі песні на роднай мове.
Любіць сваё – зусім не значыць
Чужое ганіць, адмаўляць.
Вось за чужым свайго не бачыць,
Не вывучаць, не шанаваць –
Злачынствам будзе без сумнення,
Бо ёсць такі закон жыцця:
Шануй чужое аж да пакланення,
Сваё любі да самазабыцця.
Шануйце сваю мову — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб!
